Белорусский портал в Казахстане

Міністр абароны Казахстана ўдзяліў увагу супрацоўніцтву з Беларуссю ў сферы ваеннай адукацыі



Міністр абароны Казахстана Руслан Жаксылыкаў у рамках афіцыйнага візіту наведаў факультэт Генштаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Беларусі. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны.

У ходзе наведвання кіраўнік казахстанскай дэлегацыі азнаёміўся са структурай, задачамі і сістэмай падрыхтоўкі ваенных кадраў у Ваеннай акадэміі. Былі абмеркаваны перспектывы беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва ў сферы ваеннай адукацыі.

21 лістапада 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/3/71536
Текущая дата: 20.05.2024