Белорусский портал в Казахстане

Сельскагаспадарчыя ВНУ Беларусі абвясцілі набор на завочную форму навучання да 5 снежня



Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Калі абітурыент мае толькі агульную сярэднюю адукацыю, то паступіць на завочнае аддзяленне бясплатна можа толькі пры наяўнасці 10-месячнага стажу працы ў сельгасарганізацыі.

Абитурыенты, якія адслужылі тэрміновую службу ў войску ці рэзервісты, таксама маюць магчымасць залічыцца ва ўніверсітэт на бюджэт, калі воінскія часці выпісалі ім адпаведную рэкамендацыю.

Тыя, хто адвучыўся ў каледжы або ВНУ, якія не звязаныя з АПК, і не працуюць там, могуць прэтэндаваць на навучанне на платнай аснове.

Уступныя экзамены ў агравузах пройдуць з 6 па 15 снежня. Залічэнне — па 20 снежня.

Звязда, 30 снежня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/3/71624
Текущая дата: 20.05.2024