Белорусский портал в Казахстане

Большасць ВНУ Беларусі 17 ліпеня завершаць прыём дакументаў на бюджэт



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

Большасць ВНУ Беларусі заўтра завершаць прыём дакументаў ад абітурыентаў на атрыманне вышэйшай адукацыі за кошт бюджэту, а таксама ад платнікаў, якія здаюць унутраныя ўступныя іспыты.

"Традыцыйна, у першы і апошнія дні прыёму дакументы падае вялікая колькасць абітурыентаў. Асабліва тыя, хто свядома выбраў сваю спецыяльнасць і ВНУ. Гэта добры знак і вынік сумеснай прафарыентацыйнай работы ВНУ, школ і заказчыкаў кадраў. Заўтра ў большасці ВНУ завяршаецца прыём дакументаў для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт рэспубліканскага бюджэту, а таксама ад абітурыентаў на платнай аснове, якія здаюць унутраныя іспыты ў ВНУ", - праінфармавалі ў ведамстве.

Для стварэння камфортных умоў абітурыентам і іх бацькам у ВНУ задзейнічаны дадатковы аўдытарны фонд, прыцягнуты вопытныя і кваліфікаваныя работнікі.

"Ув апошні дзень прыёму дакументаў інфармаванне абітурыентаў аб ходзе прыёму на сайтах ВНУ будзе ажыццяўляцца ў 10.00, 12.00, 15.00 і 17.00. Доступ абітурыентаў у карпусы, дзе ажыццяўляецца прыём дакументаў, спыніцца ў 18.00", - дадалі ў міністэрстве.

16 ліпеня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/3/74738
Текущая дата: 15.11.2024