Белорусский портал в Казахстане

У БДУ назвалі пераможцаў анлайн-віктарыны для школьнікаў “Дзень Перамогі”



Інтэлектуальная гульня праходзіла на базе анлайн-платформы Google і ўключала 30 пытанняў па гісторыі ваенных падзей 1941-1945 гадоў.

Канкурсанты прайшлі тэст, дзе з прапанаваных варыянтаў трэба было выбраць правільны, выканалі заданні, якія прадугледжваюць самастойны адказ вучня, і апісалі гістарычныя дзеянні па фотаздымках ваеннага перыяду.

Паўдзельнічаць у інтэлектуальным спаборніцтве пажадалі каля 900 навучэнцаў школ, гімназій і ліцэяў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Дыпламантамі інтэлектуальнай анлайн-віктарыны для школьнікаў “Дзень Перамогі” сталі 53 навучэнцы. З іх 10 чалавек заваявалі дыпломыіпершай ступені (яны набралі 54 балы з 55 магчымых). 15 школьнікаў, у якіх 53 балы, будуць адзначаны дыпломамі другой ступені. І 28 чалавек з 52 баламі – дыпломамі трэцяй ступені. 

Усе навучэнцы атрымаюць электронныя сертыфікаты ўдзельнікаў, а найлепшых знаўцаў узнагародзяць дыпломамі і памятнымі прызамі, якія можна будзе забраць у дырэкцыях сваіх устаноў адукацыі.

Конкурс быў арганізаваны гістарычным факультэтам БДУ і прымеркаваны да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Надзея Нікалаева
Звязда, 12 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/30/53434
Текущая дата: 15.11.2024