Новая прафілізацыя «Прававое забеспячэнне інтэлектуальнай уласнасці і бізнесу ва ўмовах лічбавай эканомікі» адкрыецца ў рамках спецыяльнасці «Юрыспрудэнцыя» магістратуры БДУ.
Праграма накіравана на падрыхтоўку навуковых кадраў і высокакваліфікаваных спецыялістаў у сферы прававога суправаджэння IT-галіны і бізнесу.
Вучэбная праграма ўключае дысцыпліны па прававым забеспячэнні лічбавізацыі эканомікі, рэгуляванні сучасных інфармацыйных і высокіх тэхналогій, якія прымяняюцца ў гаспадарчай і фінансавай дзейнасці. Таксама ў магістрантаў будзе магчымасць дадаткова вывучыць прадметы па абароне персанальных дадзеных, юрыдычным суправаджэнні стартапаў, укараненню лічбавых тэхналогій у банкаўскую сферу.
Таксама былі абноўленыя і скарэктаваныя з улікам еўрапейскага навуковага і практычнага вопыту навучальныя праграмы двух прафілізацый «Пракурорскія-следчая дзейнасць» і «Прававое забеспячэнне альтэрнатыўных спосабаў урэгулявання канфліктаў і спрэчак» спецыяльнасці «Юрыспрудэнцыя». Гэта стала магчымым дзякуючы рэалізацыі сумесных праектаў з міжнароднымі партнёрамі ў рамках праграмы «ERASMUS +».
Адкрыццё новай прафілізацыі абумоўлена аператыўным рэагаваннем на патрэбы рынку працы і развіццё сфер эканомікі. Як правіла, прафілізацыя арыентавана на падрыхтоўку ў рамках адной спецыяльнасці магістратуры спецыялістаў розных кампетэнцый па арыгінальных праграмах.
Прыём дакументаў на ўсе спецыяльнасці магістратуры пройдзе ў БДУ з 27 чэрвеня па 5 ліпеня.
Надзея Нікалаева
Звязда, 19 чэрвеня 2020
Звязда, 19 чэрвеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/30/54218
Текущая дата: 28.12.2024