Белорусский портал в Казахстане

У БДУ распрацаваны кампанент з антысептычным дзеяннем "Міраміл"



Над яго стварэннем працавалі супрацоўнікі Рэспубліканскага цэнтра праблем чалавека БДУ.

Гэта парашкападобнае злучэнне прызначана для вырабу антыбактэрыяльных сродкаў асабістай гігіены, мыйных сродкаў і сродкаў для апрацоўкі памяшканняў.

Ужо выпушчана доследная партыя прадукту. У бліжэйшы час “Міраміл” пройдзе рэгістрацыю  і будзе  даступны ў сетках беларускіх аптэк і спецыялізаваных крамах.

Акрамя таго, універсітэт актыўна ўдзельнічае ў акцыях па падтрымцы устаноў аховы здароўя Беларусі. Так, “Унітэхпрам БДУ” закупіў 150 ахоўных экранных масак для сталічных бальніц і паліклінік.

Надзея Нікалаева
Звязда, 21 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/31/52985
Текущая дата: 15.11.2024