Аб гэтым паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч у час стрыму для студэнтаў.
"На сённяшні дзень увядзенне каранціну ва ўніверсітэтах, каледжах, іншых установах адукацыі з улікам той інфармацыі, якую маем ад Міністэрства аховы здароўя, маніторынгу сітуацыі, лічым немэтазгодным, - сказаў Сяргей Каспяровіч. - Ніякай неабходнасці ў гэтым мы сёння не бачым".
Паводле яго слоў, праведзены ўвесь комплекс дзеянняў, які накіраваны на прафілактыку, мінімізацыю кантактаў у сістэме адукацыі, - ад адмены або пераносу на больш познія тэрміны масавых мерапрыемстваў да карэкціроўкі графікаў заняткаў. ВНУ перанеслі час пачатку заняткаў, каб не дапускаць у гадзіны пік перапоўненага транспарту і раздзяліць патокі пасажыраў, якія едуць на работу і вучобу.
Разам з тым, як адзначыў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, праводзіцца ўзмоцнены кантроль стану здароўя студэнтаў. Пры самых малых прыкметах віруснай інфекцыі іх заклікаюць застацца дома або ў інтэрнаце і выклікаць урача.
Што датычыцца пераводу на дыстанцыйнае навучанне, у БНТУ быў такі вопыт. Студэнтам прапанавалі застацца ў месцах пражывання і навучацца дыстанцыйна, не пакідаючы Мінск. Гэта аргументавалі тым, што рэспубліканская лабараторыя, дзе праводзіліся даследаванні на COVID-19, знаходзіцца ў сталіцы. І пры ўзнікненні прыкмет віруснай інфекцыі рэзультат можна будзе атрымаць даволі хутка.
"У выніку каля 600 студэнтаў БНТУ ў той жа дзень раз`ехаліся па гарадах. Мы на працягу сутак перадавалі інфармацыю ў органы аховы здароўя аб тым, хто са студэнтаў прыбыў да іх на тэрыторыю, каб іх узялі пад кантроль, - адзначыў Уладзімір Каранік. - Больш за сотню былі шпіталізаваны ў розныя лячэбныя ўстановы рэспублікі ў сувязі з прыкметамі рэспіраторнай віруснай інфекцыі, але ні ў адным выпадку каранавірус не пацвердзіўся".
Паводле слоў міністра, на гэтым этапе беларускі падыход у барацьбе з каранавірусам рацыянальны. У любым выпадку аналізуецца эфектыўнасць. І пры наяўнасці высокіх рызык будуць прыняты дадатковыя кампенсуючыя меры. "Але сёння гэтых рызык не бачым", - дадаў ён.
25 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
25 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/32/52230
Текущая дата: 15.11.2024