Белорусский портал в Казахстане

Школьнікам рэкамендуюць заняцца на канікулах самаадукацыяй і абмежаваць кантакты



Міністэрства адукацыі рэкамендуе школьнікам заняцца ў вольны час самаадукацыяй з выкарыстаннем як вучэбных дапаможнікаў, так і інтэрнэт-рэсурсаў.

Як паведаміла прэс-служба галоўнага адукацыйнага ведамства, з працягам на тыдзень школьных канікул ва установах адукацыі працягнуць сваю працу школьныя лагеры,  дзе з навучэнцамі будуць займацца педагогі. Усе лагеры арганізаваныя з захаваннем ўсіх неабходных мер бяспекі.

Калі ж навучэнцы на канікулах засталіся дома, то неабходна захоўваць меры бяспекі, уключаючы элементарныя гігіенічныя нормы і абмежаванні ў перасоўванні і кантактах. Акрамя таго Міністэрства адукацыі рэкамендуе школьнікам заняцца ў вольны час самаадукацыяй з выкарыстаннем як вучэбных дапаможнікаў, так і інтэрнэт-рэсурсаў.

Зараз у міністэрстве распрацоўваюцца рэкамендацыі, якія будуць даведзены да ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі па тым, якім чынам неабходна скарэктаваць праграму, каб не пацярпелі вучні.

Надзея Нікалаева
Звязда, 6 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/32/52550
Текущая дата: 15.11.2024