Белорусский портал в Казахстане

Рэспубликанская Інтэрнэт-алімпіяда па працоўным навучанні стартуе 3 сакавіка



На выкананне заданняў удзельнікам адводзіцца 60 хвілін.

У 15:00 на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні турніраў, алімпіяд, конкурсаў olimp.adu.by распачнецца І тур дыстанцыйнага (завочнага) этапа рэспубліканскай інтэрнэт-алімпіяды па вучэбным прадмеце “Працоўнае навучанне”.

У мерапрыемстве могуць узяць удзел навучэнцы VIII-X класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія прайшлі рэгістрацыю ва ўстаноўленым парадку і атрымалі логін і пароль.

Праходжанне тэсту абмежавана па часе. Зайсці ў сістэму і адказаць на пытанні можна толькі адзін раз. Пры неабходнасці змяніць варыянт адказу ва ўжо выкананым заданні можна ў акенцы “Навігацыя па тэсту”, размешчаным у верхнім правым куце інтэрнэт-рэсурсу, трэба выбраць нумар патрэбнага пытання і выправіць адказ. Па завяршэнні праходжання заданняў удзельнік націскае кнопку “Адправіць усё і завяршыць тэст”.

Навукова-метадычную і тэхніка-тэхналагічную падтрымку ў арганізацыі і правядзенні інтэрнэт-алімпіяды забяспечвае Нацыянальны інстытут адукацыі. Асноўнымі партнёрамі выступілі рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Выдавецкі дом „Звязда„“ і „Настаўніцкая газета“.

Абвяшчэнне пераможцаў I тура дыстанцыйнага (завочнага) этапу рэспубліканскай інтэрнэт-алімпіяды па працоўным навучанні будзе размешчана на нацыянальным адукацыйным партале, інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні турніраў, алімпіяд, конкурсаў olimp.adu.by і афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook і „УКантакце“.

II тур дыстанцыйнага этапу адбудзецца 10 сакавіка 2020 года.

Больш падрабязна з мэтамі, задачамі, тэрмінамі правядзення і патрабаваннямі да ўдзельнікаў і правіламі рэгістрацыі можна азнаёміцца на сайце Мінадукацыі.

Надзея Нікалаева
Звязда, 25 лютага 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/33/51841
Текущая дата: 27.12.2024