Белорусский портал в Казахстане

Школьнікі Беларусі пачнуць заняткі з 20-га красавіка



Аб гэтым паведаміў 17-га красавіка міністр адукацыі Ігар Карпенка.

"Рашэнне па прадаўжэнні канікулаў прымалася да 18 красавіка. Адпаведна, з панядзелка, 20 красавіка, пачнецца адукацыйны працэс у сістэме агульнай сярэдняй адукацыі рэспублікі", - сказаў Ігар Карпенка.

Паводле яго слоў, амаль 40 працэнтаў дзяцей плануюць прыйсці ў школу.

"Многія задаюцца пытаннем: калі мы бацькі і не пусцім сваё дзіця ў школу? Гэта іх права. Вядома, мы нікога прымушаць не будзем. Але аднаму з бацькоў трэба будзе разам са школай паклапаціцца аб тым, каб дзіця атрымала заданні. Паколькі веды трэба атрымліваць, як і выбудоўваць адукацыйны працэс", - адзначыў міністр.

Ігар Карпенка падкрэсліў, што ў школах праведзена даволі вялікая работа па стварэнні і напрацоўцы метадычнай базы.

"Прычым яна распрацавана не толькі на ўзроўні рэспубліканскіх структур - я маю на ўвазе Нацыянальны інстытут адукацыі і Рэспубліканскі адукацыйны партал, але і на ўзроўні кожнай установы адукацыі. Настаўнікі - творчыя людзі, у іх ёсць неабходныя напрацоўкі, створаны цэлыя вучэбна-метадычныя комплексы па шэрагу прадметаў, некаторыя цікавыя тэмы нават запісаны на відэа. Таму ў рамках такой самастойнай работы школьнікам трэба будзе з настаўнікам адпрацаваць, якія заданні ён будзе атрымліваць і як будзе ажыццяўляцца кантроль яго ведаў", - дадаў ён.

Разам з тым міністр акцэнтаваў увагу на тым, што ў Беларусі ёсць некаторыя рэгіёны, у якіх вялікі працэнт школьнікаў гатовы пачаць заняткі. Асабліва ў сельскай мясцовасці. Там будзе арганізавана і харчаванне навучэнцаў у адпаведнасці з тымі патрабаваннямі, якія ёсць, і рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя. Усе алгарытмы гэтай дзейнасці адпрацаваны, у тым ліку скарэктавана вучэбна-тэматычнае планаванне па пачатку чацвёртай чвэрці. Мы гатовы пачаць работу", - рэзюмаваў ён.

17 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/33/52877
Текущая дата: 27.12.2024