Пра гэта расказаў намеснік прэм`ер-міністра Ігар Петрышэнка пры наведванні Петкавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад - сярэдняя школа.
Удасканаленне методык навучання, пераход на новыя вучэбныя праграмы, будаўніцтва і мадэрнізацыя школ, падрыхтоўка педагагічных кадраў і дастойная заработная плата для настаўнікаў - выкананне ўсіх гэтых задач ідзе паэтапна і атрымлівае пазітыўныя водгукі.
"Усе тыя даручэнні, якія дадзены кіраўніком дзяржавы наконт удасканалення сістэмы адукацыі, знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі. Гэта і паэтапная карэкціроўка праграм, каб дзіця, прыйшоўшы ў школу, атрымала добрую ўсебаковую адукацыю, каб навучылася ўсяму неабходнаму ў дарослым жыцці. Мы ўвялі дадатковыя заняткі па прафарыентацыі. Дзеці з задавальненнем вучацца на трактарыста-машыніста, вадзіцеля, швачку", - сказаў Ігар Петрышэнка.
У гэтым годзе зацверджаны абноўленыя праграмы па ўсіх вучэбных прадметах для IX класаў; некаторыя прадметы скарачаюцца, іншыя ўключаюцца, з`яўляецца магчымасць наведваць факультатывы па інтарэсах. У гімназіях і школах можна вывучаць асобныя прадметы на павышаным узроўні на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі. У час сустрэчы з педагогамі Ігар Петрышэнка пачуў словы ўдзячнасці за складанне тэставых заданняў ЦТ на аснове школьнай праграмы.
"Гэта значыць, не патрэбны ніякія дадатковыя рэпетытарскія заняткі. Думаю, мы гэту практыку будзем прадаўжаць: настаўнікі будуць удасканальваць методыку выкладання прадметаў, удзельнічаць у падрыхтоўцы заданняў. А наш інстытут усё гэта апрацуе", - адзначыў віцэ-прэм`ер. Важным аспектам ён назваў удасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы.
"За апошнія 10 гадоў у краіне было пабудавана каля 50 школ, у бягучым годзе - 7. Яны аснашчаны па апошнім слове тэхнікі, каб вучань мог усебакова развівацца. Абсталююцца кабінеты фізікі, хіміі, біялогіі", - расказаў Ігар Петрышэнка.
Напрыклад: у 2019 годзе ў адпаведнасці з дзяржпраграмай "Адукацыя і моладзевая палітыка" на 2016-2020 гады ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі па ўсёй краіне атрымаюць у агульнай колькасці 280 кабінетаў хіміі, 30 кабінетаў біялогіі, 1000 мультыбордаў. На набыццё абсталявання ў бягучым годзе з рэспубліканскага бюджэту выдзелена Br13,2 млн. І ўжо закуплена на агульную суму (уключаючы дастаўку) Br9,2 млн. Вядома, для павышэння прэстыжу прафесіі настаўніка значную ролю адыгрывае дастойная фінансавая ацэнка іх працы.
"Мы выходзім на параметры, якія вызначыў кіраўнік дзяржавы, - дасягнуць узроўню 80 працэнтаў ад сярэдняй заработнай платы па краіне. Сёння сустракаўся з педагогамі, яны сказалі, што няма ніякіх праблем з матэрыяльным стымуляваннем або іншымі сацыяльнымі аспектамі. Мясцовая ўлада актыўна і прадметна дапамагае. У тым ліку па замацаванні маладых спецыялістаў - каб у іх былі камфортныя ўмовы не толькі на рабочым месцы, але і дома", - звярнуў увагу намеснік прэм`ер-міністра.
Гісторыя ўстановы ў Петкавічах вядзе адлік з 1 лістапада 1919 года - тады гэта была пачатковая школа. Цяпер жа ў адным будынку комплексу вучацца 128 школьнікаў (з іх першакласнікаў - 20), у другім падрастаюць і развіваюцца 60 выхаванцаў дзіцячага сада.
Пры сярэдняй напаўняльнасці класа - 12 чалавек, кожны вучань у настаўніка як на далоні. Гэта, на думку Ігара Петрышэнкі, выдатны стымул для дзяцей займацца як мае быць, а для педагогаў - шанц падрыхтаваць талковых выпускнікоў, якім пад сілу любое ЦТ. І гэта дае магчымасць апрабаваць розныя метадалагічныя практыкі, інавацыі, каб распаўсюджваць гэты вопыт на ўсю краіну.
Удасканаленне метадычнай базы - яшчэ адзін важны аспект сучаснай адукацыі Беларусі. Над гэтым перш за ўсё працуюць лепшыя педагогі-метадысты (такіх у краіне 257 чалавек), якія акумулююць перадавыя методыкі з усёй краіны.
Дарэчы, навучанне ў комплексе арганізавана на беларускай мове, і гэта адчуваецца ўжо ў тым, як на ёй свабодна дзеці размаўляюць. Аднак, напрыклад, у абноўленым па дзяржпраграме класе хіміі і біялогіі школьнікі вымушаны выкарыстоўваць падручнікі на рускай мове.
Таму Ігар Петрышэнка звярнуў увагу, што трэба скласці падрабязны спіс школ з навучаннем на беларускай мове, каб адрасна вырашыць пытанне з вучэбнымі матэрыяламі. У цэлым ва ўстанове створаны камфортныя ўмовы для навучання і выхавання дзяцей. У іх распараджэнні акрамя ўтульных і добра аснашчаных вучэбных класаў трэнажорная і харэаграфічная залы, комплекс пляцовак на стадыёне і гульнявая на тэрыторыі дзіцячага сада, хобі-цэнтр, майстэрні тэхнічнай і абслугоўвай працы.
Размаўляючы са школьнікамі, віцэ-прэм`ер парадаваўся, як прадаўжаюцца ў школе традыцыі піянерыі, падтрымаў работу ўстановы па праекце навучання гульні ў шахматы і шашкі і пажадаў, каб юныя вынаходнікі, робатабудаўнікі ўдзельнічалі ў конкурсах і ўкаранялі свае напрацоўкі ў практыку.
На базе ўстановы ў 2012 годзе створана інтэграваная (сельская і вучэбна-метадычная) бібліятэка. А ў лідар-цэнтры нараджаюцца ініцыятывы і праекты грамадскіх арганізацый, актыву маладзёжных грамадскіх аб`яднанняў школы, выпускаецца школьная газета.
Пры наведванні госці азнаёміліся з работай агракласа, міжшкольнага педагагічнага класа, змаглі ацаніць эфектыўнасць вучнёўскай бізнес-кампаніі "БелАрт".
З 2012 года старэйшыя школьнікі самі ствараюць сувенірныя вырабы з нацыянальным каларытам, выкарыстоўваючы старажытную тэхніку вышыўкі (нагадвае ткацтва). Потым школьнікі іх прадаюць. Паводле слоў 11-класніка Вадзіма Хацяновіча, ад гэтай работы адна карысць - і маторыка рук паляпшаецца, і мозг працуе лепш, і прадпрымальніцкі вопыт з`яўляецца, які ў жыцці спатрэбіцца.
З 2017 года ва ўстанове адукацыі рэалізуецца інавацыйны праект "Укараненне мадэлі фарміравання прадпрымальніцкай культуры навучэнцаў праз арганізацыю сеткавых бізнес-супольнасцей". На базе ўстановы створаны раённы рэсурсны цэнтр па арганізацыі выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень.
3 кастрычніка, Дзяржынскі раён
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/34/50238
Текущая дата: 15.11.2024