Белорусский портал в Казахстане

Карпенка запрасіў Лукашэнку прыняць 2-га верасня ўдзел у адкрыцці новай школы ва Ўруччы



Міністр адукацыі Ігар Карпенка запрасіў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку прыняць удзел у адкрыцці школы-новабудоўлі ва Ўруччы.

"Я хачу пабываць у школе пры адкрыцці, можа, нават новай. Вы вызначце, дзе я патрэбны", - сказаў Прэзідэнт у час сустрэчы.



"Карыстаючыся выпадкам, я вас запрашаю ў школу нумар 93 горада Мінска - школу-новабудоўлю ва Уруччы", - адзначыў міністр. Паводле яго даных, на бягучы момант ужо 99,7 працэнта школ у краіне атрымалі пашпарты гатоўнасці.

Мерапрыемствы да Дня ведаў у 2019 годзе пройдуць 2 верасня, у панядзелак. Да 1 верасня плануецца ўвесці ў эксплуатацыю шэсць дзіцячых садоў на больш як тысячу месцаў, восем школ-новабудоўляў на 7288 месцаў. Плануецца, што ў новым навучальным годзе заняткі пачнуць 115 тыс. першакласнікаў (у 2018/2019 годзе - 110,2 тыс.).

26 жніўня 2019, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/35/49500
Текущая дата: 15.11.2024