Белорусский портал в Казахстане

Сем`ям з дзецьмі на падрыхтоўку да школы ў бягучым годзе аказана дапамога на Br17,4 млн



Да новага навучальнага года асобным катэгорыям сем`яў з дзецьмі аказана дапамога ў памеры Br17,4 млн, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

"З 1 чэрвеня па 2 верасня бягучага года шматдзетным, малазабяспечаным сем`ям і сем`ям з ліку іншых сацыяльна слабаабароненых катэгорый на падрыхтоўку дзяцей да новага навучальнага года аказана дапамога ў памеры Br17,4 млн", - паведамілі ў Мінпрацы.

Пры гэтым за кошт дзяржаўных сродкаў дапамога аказана на суму Br12,7 млн, прадпрыемствамі і арганізацыямі па месцы работы бацькоў - Br4,4 млн. У агульнай суме дапамогі ўлічаны дабрачынная, гуманітарная і іншыя віды - для гэтага ва ўсіх рэгіёнах краіны праводзіліся спецыяльныя акцыі і марафоны.

У бягучым годзе аднаразовую матэрыяльную дапамогу да навучальнага года па падпраграме "Сям`я і дзяцінства" дзяржпраграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" планавалася аказаць прыкладна 189 тысячам дзяцей са шматдзетных сем`яў.

Традыцыйна ў рамках дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі атрымалі выплаты на набыццё адзення, абутку, канцылярскіх прылад малазабяспечаныя сем`і. Выдзяляліся і сродкі з Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

6 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/35/49674
Текущая дата: 15.11.2024