Аб гэтым паведаміла старшыня Цэнтральнага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Аляксандра Ганчарова.
"13 верасня БРПА адзначыць свой 29-ы дзень нараджэння, які ў гэтым годзе пройдзе ў новым фармаце. На свята ў Мінск з`едуцца каля 100 лепшых піянераў з усёй Беларусі. Гэта пераможцы двух нашых праектаў: "Вотчына.бай" і "Пароль - акцябронак". Яны будуць узнагароджаны дыпломамі, каштоўнымі прызамі з сімволікай піянерскай арганізацыі", - расказала Аляксандра Ганчарова.
Прадугледжаны розныя віды актыўнасцей. "У прыватнасці, у Цэнтральным дзіцячым парку імя М.Горкага піянеры прымуць удзел у квесце "Мая радзіма Беларусь", а таксама наведаюць Мінскі планетарый. Хлопчыкаў і дзяўчынак чакае і прыемны сюрпрыз. У маі мы прэзентавалі талісман піянерскай арганізацыі - рысяня па імені Агеньчык. Такі талісман атрымае кожная абласная, раённая і гарадская арганізацыя БРПА, каб ён дапамагаў ім у рабоце", - адзначыла старшыня ЦС БРПА.
Акрамя таго, 12-13 верасня ў Мінску пройдзе I Рэспубліканскі форум важатых "Будучыня за намі!". На фестываль, прымеркаваны да Дня піянерскай арганізацыі, прыедуць старшыні абласных, раённых і гарадскіх саветаў БРПА - гэта амаль 150 чалавек. На працягу двух дзён іх чакае цікавая і разнастайная праграма.
"Пройдуць трэнінгі па камандаўтварэнні, што дасць магчымасць лідарам беларускай піянерыі пазнаёміцца і пасябраваць. Запланаваны чатырохгадзінны важацкі інтэнсіў "ProКачай.by". Усе нашы важатыя будуць падзелены на пяць груп, кожная з якіх пройдзе навучанне. Мы запрасілі цікавых ментараў. Адным з іх будзе наш новы партнёр - Агульнарасійская грамадска-дзяржаўная дзіцяча-юнацкая арганізацыя "Расійскі рух школьнікаў".
Выканаўчы дырэктар арганізацыі Дзяніс Клябанаў падзеліцца досведам работы і раскажа аб сумесных праектах, якія дзіцячыя арганізацыі дзвюх краін плануюць рэалізаваць у гэтым годзе. У прыватнасці, мы правядзём міжнародную акцыю па роўп-скіпінзе "На спорце!", - падкрэсліла Аляксандра Ганчарова.
Адбудзецца цырымонія ўзнагароджання лепшых важатых БРПА. Ім будуць уручаны падзякі Міністэрства адукацыі, таксама кожны атрымае кейс важатага з неабходнымі метадычнымі матэрыяламі.
10 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/35/49709
Текущая дата: 27.12.2024