Белорусский портал в Казахстане

Міжнародная ўніверсіяда па італьянскай мове пройдзе 23 кастрычніка ў БДУ



Удзельнікамі фінальных спаборніцтваў стануць 55 будучых філолагаў-раманістаў з 12 ВНУ Беларусі, Расіі, Латвіі і Украіны.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прадставяць 14 студэнтаў філалагічнага факультэта і факультэта міжнародных адносін. Усяго ў адборачным завочным туры прынялі ўдзел каля 230 студэнтаў.

У фінале для канкурсантаў падрыхтаваныя тры блокі заданняў, разлічаныя на шэсць узроўняў валодання мовай. Студэнтам трэба будзе пасля прагляду дзвюххвіліннага відэароліку на італьянскай мове адказаць на пытанні, прадэманстраваць свае веды па гісторыі і культуры Італіі, а таксама прайсці вуснае сумоўе.

Пераможцы ўніверсіяды атрымаюць сертыфікаты на двухтыднёвую стажыроўку ў Інстытут Дантэ Аліг`еры ў Мілане для таго, каб палепшыць сваю італьянскую мову.

Універсіяда праводзіцца другі год запар. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць  кафедра раманскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ і Нацыянальная асацыяцыя настаўнікаў замежных моў ANILS.

Надзея Нікалаева
Звязда, 21 кастрычніка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/35/50380
Текущая дата: 27.12.2024