Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ўпершыню пройдуць аздараўленне дзеці з В`етнама, Егіпта і Індыі



Адпаведнае распараджэнне 9-га жніўня падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

З рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі выдзелены сродкі на арганізацыю ў жніўні адпачынку і аздараўлення 72 дзяцей з В`етнама, Егіпта і Індыі ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня".

Дзеці з гэтых краін будуць адпачываць у Беларусі ўпершыню. Праграма іх знаходжання прадугледжвае праходжанне санаторна-аздараўленчага лячэння на базе лагера, удзел у экскурсійных, культурных і спартыўных мерапрыемствах у Мінску і рэгіёнах краіны.

Запрашэнне дзяцей з замежных дзяржаў на адпачынак у Беларусь будзе садзейнічаць далейшаму развіццю двухбаковых адносін у гуманітарна-адукацыйнай сферы, а таксама папулярызацыі гісторыі і культуры Беларусі ў маладзёжным асяроддзі гэтых краін.

9 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/36/49172
Текущая дата: 15.11.2024