Белорусский портал в Казахстане

Абітурыенты напішуць сёння ЦТ па хіміі



Цэнтралізаванае тэставанне (ЦТ) па хіміі пройдзе ў нядзелю ў Беларусі.

Здаваць хімію на цэнтралізаваным тэставанні маюць намер больш за 10 тысяч абітурыентаў рэспублікі.

Цэнтралізаванае тэставанне - асноўны этап уступнай кампаніі ў беларускія ВНУ. На працягу ўсяго месяца абітурыенты праходзяць выпрабаванні па прадметах, неабходных ім для падачы дакументаў на выбраныя спецыяльнасці.

У нядзелю, 23 чэрвеня, абітурыенты прыйдуць на цэнтралізаванае тэставанне па хіміі: сумарна ЦТ па дадзеным прадмеце маюць намер здаць больш за 10 тысяч чалавек.

Да канца месяца будучым студэнтам яшчэ трэба напісаць тэсты па фізіцы, гісторыі Беларусі, геаграфіі і сусветнай гісторыі.

Як правіла, вынікі ЦТ становяцца вядомыя на працягу дзесяці дзён пасля тэставання. Калі менавіта з`явяцца адзнакі за ЦТ, у Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў (РІКВ) пакуль не агучвалі.

Мінск, 23 чэрвеня 2019
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/37/48586
Текущая дата: 15.11.2024