Працэс уступнай кампаніі ў Беларусі ўжо пачаўся: цяпер ідзе рэгістрацыя на здачу цэнтралізаванага тэставання.
Міністэрства адукацыі Беларусі змяніла тэрміны ўступнай кампаніі ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, вынікае з пастановы №37, апублікаванай у пятніцу на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Такім чынам, тэрміны прыёму дакументаў на платную дзённую форму крыху ссоўваюцца: з 20 ліпеня па 13 жніўня (раней – з 20 ліпеня па 14 жніўня). Гэта датычыцца абітурыентаў, якія паступаюць пасля 9 класа школы.
Для тых, хто паступае на вочную (дзённую, вячэрнюю), дыстанцыйную або завочную формы навучання на бюджэт пасля 11 класа школы або прафтэхвучылішча, кампанія будзе праходзіць з 20 ліпеня па 6 жніўня (раней – па 12 жніўня).
У сваю чаргу абітурыенты-платнікі, якія паступаюць на вышэйназваныя формы атрымання адукацыі, змогуць падаваць дакументы ў ССНУ з 20 ліпеня па 13 жніўня (раней – па 20 жніўня).
Разам з тым, некаторым платнікам трэба здаваць уступны іспыт – для іх тэрміны паступлення такія: з 20 ліпеня па 6 жніўня (раней – па 12 жніўня).
Нязменнымі застаюцца тэрміны ўступнай кампаніі для асоб, якія паступаюць у каледжы на бюджэт пасля 9 класа: з 20 ліпеня па 3 жніўня.
Прыёмная кампанія-2024
Уступная кампанія ў Беларусі ўжо ідзе, яна стартавала ў пачатку красавіка з рэгістрацыі на ЦЭ і ЦТ.
Цэнтралізаваныя экзамены і цэнтралізаванае тэставанне пройдуць у канцы мая – пачатку чэрвеня.
У канцы чэрвеня пачнецца прыём дакументаў у ВНУ для мэтавікоў, які будзе працягвацца да 12 ліпеня.
А ў сярэдзіне ліпеня стартуе асноўны прыём дакументаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/4/73763
Текущая дата: 15.11.2024