Намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Аляксандр Алекса назваў аб’ект дапрызыўнай падрыхтоўкі навучэнцаў істотным унёскам у развіццё Магілёўскага раёна.
Сама назва — Магілёўскі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга агралесатэхнічны каледж імя К.П.Арлоўскага — гаворыць за сябе. Установа носіць імя вядомага разведчыка і старшыні калгаса «Рассвет» Героя Савецкага Саюза і Героя Сацыялістычнай працы Канстанціна Арлоўскага, жыццё якога было суцэльным подзвігам.
Побач легендарнае Буйніцкае поле, дзе ў гарачым ліпені 41-га на 23 дні былі затрыманы гітлераўскія захопнікі. Усё гэта абавязвае трымаць высокую ідэалагічную планку. На базе каледжа працуе некалькі музеяў ваеннай накіраванасці, у тым ліку адзін пад адкрытым небам. А якасць стралковай зоны, якая была зроблена зусім нядаўна з улікам усіх патрабаванняў па бяспецы, ацанілі нават удзельнікі збору «Ваенная бяспека і абарона дзяржавы».
Практычная частка яго праходзіла менавіта на стрэльбішчы каледжа, апошнія работы па добраўпарадкаванні якога адбыліся, умоўна кажучы, напярэдадні. Задзейнічаны ў работах былі і супрацоўнікі каледжа, і навучэнцы. Атрымалася бездакорна. Як паведаміў дырэктар каледжа Міхаіл Сасонка, гэта будзе вучэбная лабараторыя для ваенна-патрыятычнага клуба каледжа «Сокал», а таксама для адпрацоўкі навыкаў па пачатковай ваеннай падрыхтоўцы навучэнцаў.
Побач легендарнае Буйніцкае поле, дзе ў гарачым ліпені 41-га на 23 дні былі затрыманы гітлераўскія захопнікі. Усё гэта абавязвае трымаць высокую ідэалагічную планку. На базе каледжа працуе некалькі музеяў ваеннай накіраванасці, у тым ліку адзін пад адкрытым небам. А якасць стралковай зоны, якая была зроблена зусім нядаўна з улікам усіх патрабаванняў па бяспецы, ацанілі нават удзельнікі збору «Ваенная бяспека і абарона дзяржавы».
Практычная частка яго праходзіла менавіта на стрэльбішчы каледжа, апошнія работы па добраўпарадкаванні якога адбыліся, умоўна кажучы, напярэдадні. Задзейнічаны ў работах былі і супрацоўнікі каледжа, і навучэнцы. Атрымалася бездакорна. Як паведаміў дырэктар каледжа Міхаіл Сасонка, гэта будзе вучэбная лабараторыя для ваенна-патрыятычнага клуба каледжа «Сокал», а таксама для адпрацоўкі навыкаў па пачатковай ваеннай падрыхтоўцы навучэнцаў.
Намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Аляксандр Алекса назваў аб’ект дапрызыўнай падрыхтоўкі навучэнцаў істотным унёскам у развіццё Магілёўскага раёна.
— Сёлета мы адзначаем стагоддзе Магілёўскага раёна і такія вось знакавыя аб’екты прымеркаваныя да юбілею, — падкрэсліў ён. — Тое, што установа мае сучасныя ўмовы для грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў, вельмі важна. Менавіта тут вучыўся Герой Савецкага Саюза Андрэй Мельнікаў, які ваяваў у Афганістане і атрымаў гэта ганаровае званне пасмертна. Акрамя таго, што зроблены добрыя ўмовы для агнявой падрыхтоўкі на свежым паветры, істотна абнавіўся цір. Працяглы час ён быў у заняпадзе і не выкарыстоўваўся. Нядаўна ён атрымаў другое дыханне. Увесь генералітэт, які прымаў удзел у зборы «Ваенная бяспека і абарона дзяржавы», ацаніў гэты аб’ект у дзеянні. Гэта добрыя інвестыцыі ў будучае, у наша падрастаючае пакаленне.
Нэлі Зігуля
Звязда, 29 траўня 2024
Звязда, 29 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/4/74311
Текущая дата: 26.12.2024