Пра гэта паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Трое юнакоў, якія ўцяклі з магілёўскага СПТВ № 2 закрытага тыпу, затрыманыя ў Маскве, дзе яны ўладкаваліся на працу.
У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў ва ўзаемадзеянні з калегамі з галоўнага ўпраўлення МУС Расіі па Маскве супрацоўнікі крымінальнага вышуку абласной міліцыі выйшлі на след уцекачоў на адной з будоўляў у расійскай сталіцы. Там яны ўладкаваліся працаваць падсобнымі рабочымі. 8 верасня юнакі былі затрыманыя, а затым перададзеныя прадстаўнікам магілёўскага спецвучылішча.
30 жніўня трое непаўналетніх навучэнцаў Магілёўскага дзяржаўнага спецыяльнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 2 дрэваапрацоўкі — Дзмітрый Талкачоў 2000 года нараджэння, Іван Янкоўскі і Віталь Будзько, абодва 2001 года нараджэння, — самавольна сышлі з тэрыторыі падлеткавага лагера "Адраджэнне" пры Магілёўскай епархіі Мсціслаўскага раёна. Пасля гэтага яны выехалі на тэрыторыю Расіі.
Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН
Магілёў, 10 верасня 2018
Магілёў, 10 верасня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/41/44868
Текущая дата: 26.12.2024