Пра гэта паведамляе прэс-служба ўрада.
Чатыры навучальныя лабараторыі адкрыліся ў філіяле "Рэсурсовы цэнтр "ЭкаТэхнаПарк — Волма" Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі.
У цырымоніі адкрыцця 6 лістапада ўзялі ўдзел прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Румас і кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын. Яны адкрылі памятны знак — таблічку з надпісам "Міжгаліновы рэсурсовы цэнтр "ЭкаТэхнаПарк — Волма" абсталяваны пры падтрымцы ўрада Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскага саюза".
"Бюджэт усяго праекта складае 11,5 млн еўра, — паведаміла Віктарын. — Мы яшчэ знаходзімся ў працэсе яго рэалізацыі, падтрымліваем стварэнне шасці такіх цэнтраў. Імкнемся дапамагаць у развіцці прафесійнай адукацыі, так як яна з`яўляецца вельмі важнай для эканомікі".
Кіраўнік урада азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай вучэбнага корпуса рэсурсовага цэнтра. Прэм`ер-міністру прадэманстравалі магчымасці кожнай з чатырох лабараторый у навучальным корпусе рэсурсовага цэнтра.
Так, лабараторыя "Жыллёва-камунальная гаспадарка з ужываннем аднаўляльных крыніц энергіі" абсталяваная навучальнымі стэндамі з прымяненнем праграмаваных блокаў кіравання і рэальных кампанентаў сістэм цеплазабеспячэння і водаадвядзення, імітацыяй працы цеплавой помпы, геліякалектараў і сонечных панэляў.
"Разумны дом" прызначаны для вывучэння сучасных прыбораў сістэм пажарна-ахоўнай сігналізацыі, асвятлення, ацяплення і кандыцыянавання. У лабараторыі "Unitrain — асновы энергетыкі" можна вывучаць асновы законаў электратэхнікі і электронікі з дапамогай віртуальных вымяральных прыбораў, а "Аднаўляльная энергетыка, электрычныя сістэмы і сеткі" дазваляе знаёміцца з сучаснымі тэхналогіямі ў кіраванні сістэмамі вытворчасці электраэнергіі і яе размеркавання.

"У нас у краіне больш за 40 рэсурсовых цэнтраў па розных відах эканамічнай дзейнасці. Але ў галіне энергетыкі наш рэсурсовы цэнтр адзіны. Лабараторыі абуладкаваныя навучальным абсталяваннем для гэтай сферы з ужываннем традыцыйных і аднаўляльных крыніц энергіі. Навучаць у іх плануем навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдніх спецыяльных, вышэйшых навучальных устаноў. Перавага рэсурсовага цэнтра ў тым, што кожны аб`ект на яго тэрыторыі абсталяваны рэальнымі кампанентамі кіравання электраэнергіяй, цяплом. Атрымліваецца свайго роду разумны раён, якім кіруюць з дапамогай сучасных праграмных прадуктаў, дасягаючы энергаэфектыўнасці", — распавёў рэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Валерый Галубоўскі.
____________________________________________
Філіял "Рэсурсовы цэнтр "ЭкаТэхнаПарк — Волма" Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі створаны ў 2016 годзе. Ён зарэгістраваны як суб`ект інавацыйнай інфраструктуры ў якасці цэнтра трансферу тэхналогій.
Рэсурсовы цэнтр прызначаны для рэалізацыі адукацыйных праграм з ужываннем сучаснага абсталявання і энергазберагальных тэхналогій, прафесійнай падрыхтоўкі розных узроставых груп насельніцтва, а таксама для навуковых даследаванняў у галіне энергетыкі, энергаэфектыўнасці і экалогіі.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 7 лістапада 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/41/45534
Текущая дата: 26.12.2024