Аб гэтым сёння паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Марына Суворава.
Медыцынскія і педагагічныя спецыяльнасці карысталіся найбольшай папулярнасцю ў абітурыентаў ССНУ ў 2018 годзе.
Прыём у ССНУ ішоў вельмі актыўна, назіраліся высокія конкурсы і прахадныя балы.
"Самыя запатрабаваныя спецыяльнасці - медыцынскія, педагагічныя, юрыдычныя, эканамічныя, а таксама будаўнічыя, звязаныя з архітэктурай, энергетыкай, транспартам, IT", - расказала Марына Суворава.
Уступная кампанія ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы завяршылася 17 жніўня. "Паводле папярэдніх даных, бюджэт выкананы на 90,3 працэнта, свабоднымі засталіся 165 месцаў. Увесь прыём пакуль 98 працэнтаў", - удакладніла спецыяліст.
На навучанне прыняты 37,7 тыс. чалавек, у тым ліку за кошт сродкаў бюджэту 23,8 тыс. Абітурыенты маглі выбіраць са 111 каледжаў і 86 устаноў адукацыі, якія рэалізуюць праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Прадстаўнік Мінадукацыі нагадала, што колькасць месцаў у сярэдніх спецыяльных навучальных установах у гэтым годзе была павялічана на тэхналагічныя і тэхнічныя спецыяльнасці прыкладна на 5 працэнтаў, на будаўнічыя - на 6 працэнтаў. У той жа час на кіраўніцкія і правазнаўчыя спецыяльнасці іх колькасць знізілася на 3 працэнты.
Усяго ў гэтым годзе прыём праводзіўся па 151 спецыяльнасці. Новыя з`явіліся ў Маладзечанскім дзяржаўным політэхнічным каледжы - "захоўванне і перапрацоўка збожжа", у Мінскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя М. А. Кедышкі - "візуальны мерчандайзінг".
Па жаданні заказчыка быў адноўлены набор на "сацыяльную работу" і "ахову навакольнага асяроддзя". Канчаткова ўступная кампанія ў ССНУ завершыцца 10 снежня. З 1 кастрычніка па 30 лістапада прымаць дакументы будуць на завочнае па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях. Да 15 кастрычніка ў беларускіх ССНУ чакаюць замежных абітурыентаў.
Яны навучаюцца на платнай аснове па выніках гутаркі. Паводле слоў Марыны Суворавай, часцей за ўсё сярэднюю спецыяльную адукацыю ў Беларусі атрымліваюць грамадзяне Расіі і Туркменістана, у гэтым годзе па міжнародным дагаворы на медыцынскія спецыяльнасці паступалі літоўцы.
Прыём дакументаў ад жадаючых атрымліваць прафесійна-тэхнічную адукацыю завяршыўся 20 жніўня, да 25-га прадаўжаецца залічэнне. Некаторыя ўстановы прафтэхадукацыі прыём прадоўжылі да 15 верасня.
"У гэтым годзе мы планавалі прыняць на 1,3 тыс. чалавек больш. На 100 працэнтаў, думаю, не выйдзем, але наблізімся да 99 працэнтаў", - лічыць спецыяліст.
22 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/42/44628
Текущая дата: 25.12.2024