Белорусский портал в Казахстане

Школьныя лінейкі праходзяць у Беларусі



Школьныя лінейкі ў Беларусі пачаліся 31 жніўня і прадоўжацца 1 верасня.

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ведаў: сустрэчы з класнымі кіраўнікамі, лінейкі - пройдуць 31 жніўня і 1 верасня.

Першы ўрок будзе прысвечаны Году малой радзімы і пройдзе пад назвай "Мне выпала шчасце тут нарадзіцца...".

На мерапрыемства будуць запрошаны прадстаўнікі шэфскіх прадпрыемстваў, грамадскіх аб`яднанняў, беларускія пісьменнікі, вядомыя выпускнікі ўстаноў адукацыі, вядомыя грамадскія і дзяржаўныя дзеячы, медыйныя персоны.

Плануецца ўдзел кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання ва ўрачыстых мерапрыемствах у школах на сваёй малой радзіме.

31 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/42/44735
Текущая дата: 25.12.2024