Белорусский портал в Казахстане

Навуковая распрацоўка БДУ атрымала вышэйшую ўзнагароду выстаўкі ў Санкт-Пецярбургу



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

Навуковыя распрацоўкі БДУ ўдастоены спецыяльнага прыза, двух залатых, 11 сярэбраных медалёў і 4 дыпломаў на конкурсе "Лепшы інавацыйны праект і лепшая навукова-тэхнічная распрацоўка года".

Спаборніцтва завяршылася 22 сакавіка ў рамках XXIII Міжнароднай выстаўкі-кангрэса "Высокія тэхналогіі. Інавацыі. Інвестыцыі" (HI-TECH`2018) у Санкт-Пецярбургу.

Адна з вышэйшых узнагарод конкурсу "Спецыяльны прыз" прысуджана лінейцы фітасолей серыі "Універсум" з паніжанай колькасцю ў саставе хлорыстага натрыю. Распрацоўку прадставілі Унітэхпрам БДУ і Мясцовы фонд "Навукова-тэхналагічны парк". Узнагароды БДУ ўдастоены ў намінацыі "Паспяховае прасоўванне тавару на рынак".

Залатым медалём адзначана навуковая інавацыя "Тэхналагічны працэс нанясення ўльтрачорных плёнак на дэталі оптыка-электроннай апаратуры вырабаў аэракасмічнай тэхнікі", прадстаўленая НДІ ФХП БДУ, а таксама "Камп`ютарызаваная медыцынская ўстаноўка агульнай гіпертэрміі "Пціч-М", распрацаваная факультэтам радыёфізікі і камп`ютарных тэхналогій БДУ, Унітэхпрамам БДУ і РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава.

Сярод сярэбраных прызёраў - поўны інавацыйны цыкл стварэння вітамінных і мінеральных комплексаў, прызначаных для рэалізацыі і прамысловага прымянення пры вытворчасці хлебабулачных і экструзійных прадуктаў павышанай харчовай і біялагічнай каштоўнасці для цяжарных і кормячых жанчын (Унітэхпрамам БДУ і ДП "Белтэхнахлеб"), тэхналогія атрымання казеіну з абястлушчанага малака з выкарыстаннем хітазану, а таксама медыцынскі сродак для раназажыўлення на аснове нанакомплексаў цыкладэкстрыну з куркумінам (абодва праекты прадстаўлены біялагічным факультэтам БДУ).

На конкурс ад БДУ было заяўлена 18 распрацовак, усе яны ўдастоены ўзнагарод. Усяго ў гэтым годзе ў Санкт-Пецярбургу камісія вызначыла ўладальнікаў пяці спецыяльных прызоў, 23 залатых і 53 сярэбраных медалёў.

Эксперты ацанілі 125 інавацыйных праектаў і распрацовак у галіне машынабудавання, металургіі, металаапрацоўкі, прыборабудавання, робататэхнікі, нанатэхналогій, інфармацыйных і адукацыйных тэхналогій, экалогіі, біятэхналогій, медыцыны і інш.

Удзельнікамі спаборніцтва сталі 55 кампаній і арганізацый Расіі, Беларусі і Украіны. Упершыню свае праекты прадставілі расійская гарнарудная кампанія "АЛРОСА" і Чачэнскі дзяржаўны ўніверсітэт.

23 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/44/42918
Текущая дата: 15.11.2024