Адпаведная пастанова (ад 28 сакавіка 2018 года №17) апублікаваная 20-га красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Міністэрства адукацыі ўсталявала кантрольныя лічбы прыёму у 2018 годзе ў каледжы і ліцэі пры ВНУ для атрымання сярэдняй, базавай і пачатковай адукацыі.
Так, за кошт рэспубліканскага бюджэту для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэй пры Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце плануецца прыняць 145 чалавек. У ліцэй Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прымуць 96 чалавек; у ліцэй Беларуска-расійскага універсітэта — 120.
Для атрымання базавай адукацыі ў гімназію-каледж мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка прымуць 48 чалавек, а для атрымання пачатковай адукацыі — 24 чалавекі.
Пастанова набывае моц з дня яе афіцыйнага апублікавання.
Лічбы прыёму ў ліцэі іншых беларускіх ВНУ вызначаюць самі ўніверсітэты або іх заснавальнікі.
Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 20 красавіка 2018
Мінск, 20 красавіка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/45/43191
Текущая дата: 26.12.2024