Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 24 жніўня на пленарным пасяджэнні Рэспубліканскага педагагічнага савета ў Мінску.
"Вы ведаеце мае падыходы па пераўтварэнні, удасканаленні, дзесьці рэфармаванні сістэмы нашай адукацыі. Сутнасць гэтых падыходаў у тым, што я катэгарычна супраць нейкай ломкі, нават рэфармавання ў поўным сэнсе гэтага слова", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.
Ён заявіў, што пытанне аб захаванні 10-бальнай або вяртання да 5-бальнай сістэмы адзнак не асноўнае: "10-, 5-бальная сістэма... Усе спрачаюцца, якой быць заўтра ацэнцы і гэтак далей. Не асноўнае пытанне. Мае месца, але не асноўнае".
Лукашэнка нагадаў, што да 10-бальнай сістэмы адзнак некалькі гадоў таму ў Беларусі перайшлі хутка і без дыскусій, не праверыўшы і не пратэставаўшы яе. "Сёння многія пачынаюць разважаць, а ці правільна зрабілі, — заўважыў ён. — Некаторыя кажуць, што трэба вярнуцца да 5-бальнай: яна была зразумелай, яна была не горшай за гэтую. Шмат хто кажа, што не трэба і г. д. Гэта адзін з прыкладаў, калі мы, не прадумаўшы, на практыцы не праверыўшы накірунак дзейнасці ў гэтай сферы, хуценька за яе схапіліся. Прайшоў час — выявілася, што, па крайняй меры, без гэтага можна было абысціся".
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што прафесія педагога не для выпадковых людзей. "У кожнага з нас былі настаўнікі, якія не толькі прышчапілі любоў да свайго прадмета, але і шмат у чым вызначылі жыццёвы шлях. Таму ў Беларусі педагогі нязменна па праве карыстаюцца асаблівай павагай і ўвагай, — падкрэсліў ён. — Гэтая прафесія не для выпадковых людзей. Менавіта ад асобы школьнага педагога, яго прафесіяналізму залежыць фармаванне будучых пакаленняў. Ён не толькі дае веды, але і выконвае нялёгкую місію выхавальніка, а гэта не проста праца, гэта падзвіжніцтва. Асоба педагога, яго пазіцыя і светаадчуванне — вось што зараз асабліва важнае".
"Сёння часта школьнікаў і студэнтаў вучаць карыстацца толькі гатовым наборам ведаў. Вучні перастаюць аналізаваць, разважаць. Без інтэрнэту многія ўжо не здольныя лагічна сфармуляваць думку, выказаць сваё меркаванне. Як следства, з аднаго боку, мы бачым недахоп прафесіяналаў, з іншага — незадаволенасць працадаўцы супрацоўнікамі. Такі падыход у адукацыі непрымальны", — падкрэсліў Лукашэнка.
Ён лічыць, што, удасканальваючы сферу адукацыі, у Беларусі "павінны карыстацца прынцыпамі дзяржаўнай падтрымкі, сацыяльнай справядлівасці і роўнага доступу да адукацыі".
"Нас чакае вялікая праца па развіцці чалавечага патэнцыялу. Таму неабходна аб`ектыўна, без эмоцый даць ацэнку вынікам развіцця ўсіх звёнаў нацыянальнай адукацыі, акрэсліць перспектывы яго ўдасканалення. Вядома, ужо шмат зроблена ў гэтым кірунку, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Галоўнае — мы захавалі станоўчыя дасягненні, якія дасталіся нам у спадчыну ад папярэдніх пакаленняў. Сярод іх дзяржаўная падтрымка, сацыяльная справядлівасць, роўны доступ да адукацыі, яе годны ўзровень. Менавіта такімі прынцыпамі мы павінны кіравацца, плануючы любыя далейшыя пераўтварэнні ў гэтай сферы".
"Нас чакае вялікая праца па развіцці чалавечага патэнцыялу. Таму неабходна аб`ектыўна, без эмоцый даць ацэнку вынікам развіцця ўсіх звёнаў нацыянальнай адукацыі, акрэсліць перспектывы яго ўдасканалення. Вядома, ужо шмат зроблена ў гэтым кірунку, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Галоўнае — мы захавалі станоўчыя дасягненні, якія дасталіся нам у спадчыну ад папярэдніх пакаленняў. Сярод іх дзяржаўная падтрымка, сацыяльная справядлівасць, роўны доступ да адукацыі, яе годны ўзровень. Менавіта такімі прынцыпамі мы павінны кіравацца, плануючы любыя далейшыя пераўтварэнні ў гэтай сферы".
Афіцыйны лідар заявіў, што дзяржаве трэба зрабіць усё, каб маладыя спецыялісты захацелі застацца ў сферы дашкольнай адукацыі. "Сёння нам трэба будзе вырашыць яшчэ адну задачу — укамплектаваць дзіцячыя сады кваліфікаванымі спецыялістамі. Накіроўваючы маладых спецыялістаў, трэба зрабіць усё, каб, адпрацаваўшы па размеркаванні, яны захацелі там застацца. Таксама неабходна ўдасканальваць праграмы і методыкі працы з выхаванцамі дзіцячых садоў", — сказаў Лукашэнка.
"Ці вырашаныя ўсе пытанні, якія перашкаджалі педагогу ўкладваць душу ў сваіх выхаванцаў? Раней было шмат нараканняў на высокую загружанасць настаўнікаў неўласцівымі функцыямі. Летась міністэрства запэўніла: прыняты вычарпальны пералік школьнай дакументацыі, пытанне залішняга цяжару знятае. Аднак мяне інфармуюць, што нашы выкладчыкі па-ранейшаму скардзяцца на гэтую праблему. Хачу падкрэсліць, што галоўная задача настаўніка — вучыць і выхоўваць дзяцей, а не займацца паператворчасцю", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Падчас пленарнага пасяджэння Рэспубліканскага педагагічнага савета Лукашэнка даручыў у наступным годзе вырашыць пытанне настаўніцкіх зарплат і дыферэнцыяваць аплату працы ў адукацыі.
Ён заявіў, што новыя падручнікі па ўсіх прадметах будуць падрыхтаваныя да 1 верасня 2019 года. "Аснова школьнага навучання — добры падручнік. Гэта тое, што шмат у чым вызначае якасць ведаў вучняў. Нагадваю, галоўнае патрабаванне — змест навучальнага матэрыялу павінен быць аптымальным па аб`ёме, інфармацыі і яе глыбіні. Да 1 верасня 2019 года мы будзем мець новыя падручнікі", — сказаў Лукашэнка.
Што да правілаў прыёму ў ВНУ, то кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: карэктаванне правілаў і інфармаванне грамадскасці пра змены павінны быць своечасовымі.
Лукашэнка раскрытыкаваў моладзевыя арганізацыі за "залішняе захапленне паказушнымі мерапрыемствамі", паведамляе прэс-служба.
"Склалася ўражанне, што апошнім часам нашы ідэалагічныя памочнікі — моладзевыяя арганізацыі, грамадскія — захапіліся флэшмобамі, піяр-акцыямі і іншымі паказушнымі мерапрыемствамі. Гэта таксама, напэўна, трэба, гэта сучасна. Яны, мабыць, забыліся, што іх галоўная задача — гэта штодзённая карпатлівая праца з моладдзю", — сказаў ён.
На педсавет, які праходзіць 24 жніўня ў Мінску, запрошаныя больш за 800 чалавек, у ліку якіх вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, мясцовай вертыкалі ўлады, дэпутаты, работнікі ўстаноў адукацыі з усіх абласцей краіны.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 24 жніўня 2017
Мінск, 24 жніўня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/47/40497
Текущая дата: 15.11.2024