Белорусский портал в Казахстане

Ідзі ў IT: прахадныя балы ў БДУІР дасягаюць 380 балаў



Галоўная IT-ВНУ краіны апублікавала папярэднія дадзеныя аб выніках прыёмнай кампаніі на бюджэт.

Прахадныя балы ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР) сёлета дасягнулі 380 балаў з 400, паведамілі ў прэс-службе ВНУ. Беларускія ВНУ падводзяць папярэднія вынікі ўступнай кампаніі ў той час, як працягваецца залічэнне першакурснікаў.

У "кузні кадраў" IT-сферы, БДУІРы, канстатуюць рост прахадных балаў на бюджэт па ўсіх спецыяльнасцях.

Сярод самых запатрабаваных спецыяльнасцяў — "інфарматыка і тэхналогіі праграмавання" факультэта камп`ютарных сістэм і сетак: прахадны бал сюды склаў 380 балаў, а летась ён быў роўны 373.

Запатрабаваная і спецыяльнасць "праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій" — прахадны бал склаў 371 бал.

Высокія вынікі патрабуюцца і на спецыяльнасць "інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у гульнявой індустрыі)" факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання — 370.

Падача дакументаў у БДУІР адбывалася пры дапамозе электроннага кабінета, а абітурыенты маглі расстаўляць спецыяльнасці па прыярытэце. Пры залічэнні абітурыентаў размяркоўвала кампутарная сістэма — зыходзячы з іх пажаданняў і набраных балаў.

Акрамя IT-спецыяльнасцяў у БДУІР, высокія прахадныя балы сёлета захаваліся на шэраг спецыяльнасцяў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта і Белдзяржуніверсітэта, а таксама ў шэрагу іншых ВНУ.

Мінск, 19 ліпеня 2017
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/48/40075
Текущая дата: 15.11.2024