Белорусский портал в Казахстане

Беларускія ВНУ завяршылі прыём дакументаў на платную форму навучання



Дзверы прыёмных камісій зачыніліся ў 18.00

Інфармацыю аб ходзе прыёму дакументаў ВНУ апошні раз абнавілі каля 15.00. Апошні дзень прыёму дакументаў выдаўся "гарачым" у Беларускім дзяржаўным універсітэце, дзе планавалі прыняць на платнае 1,9 тыс. чалавек.

Адказны сакратар прыёмнай камісіі БДУ Вячаслаў Малафееў адзначыў, што абітурыенты падавалі дакументы вельмі інтэнсіўна, хутка раслі і прахадныя балы.

У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, паводле даных на 15.00, бягучы прахадны бал вар`іраваўся ад 187 да 293 у залежнасці ад факультэта.

Усяго на платнае ў БДУІР планавалі прыняць 875 чалавек, паводле апошніх даных, было пададзена 956 заяў. У нядзелю, 6 жніўня, уступная кампанія ў Беларусі афіцыйна завершыцца.

ВНУ правядуць адкрытыя пасяджэнні прыёмных камісій па залічэнні на дзённае і завочнае аддзяленні студэнтаў-платнікаў, а таксама апублікуюць на сваіх сайтах поўныя спісы першакурснікаў.

4 жніўня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/48/40342
Текущая дата: 15.11.2024