Мінскія школы і гімназіі рэалізуюць тэматычныя праекты да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паведаміў старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі на аператыўнай нарадзе ў мэрыі.
У прыватнасці, будуць створаны серыя паштовак з QR-кодамі «Вуліцы Мінска — вуліцы Перамогі», інтэрактыўная карта ўстаноў адукацыі, якія носяць імёны герояў ВАВ, а таксама тэматычныя відэаролікі аб знакавых падзеях вайны. Распрацоўваюцца новыя маршруты паходаў і экспедыцый «Няма забытых герояў».
Вынікам яшчэ аднаго праекта — «Раскажы пра свайго героя» — стануць кнігі памяці, якія будуць прэзентаваны ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі ВАВ. Акрамя таго, сталічныя школьнікі прымуць удзел у расійска-беларускім праекце «Цягнік Памяці».
«У цэлым у бягучым годзе мы праводзім 26 тэматычных праектаў і творчых конкурсаў, якія аб’ядноўваюць усе ўстановы горада», — адзначыў Андрэй Стрыгельскі.
Звязда, 25 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/5/73329
Текущая дата: 15.11.2024