Адпаведны ўказ нумар 194 падпісаў 10 мая Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У Беларусі створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўсіх этапаў уступнай кампаніі ў 2024 годзе, уключаючы цэнтралізаваны іспыт у рамках выніковай атэстацыі за курс сярэдняй школы.
Старшынёй камісіі назначаны намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, а ў яе складзе — прадстаўнікі Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, органаў дзяржаўнага кіравання, кантралюючых органаў і грамадскіх арганізацый.
Рэалізацыя ўказа дасць магчымасць забяспечыць абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прымаць у выпадку неабходнасці аператыўныя меры рэагавання для выключэння парушэнняў заканадаўства.
Звязда, 10 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/5/74027
Текущая дата: 26.12.2024