Белорусский портал в Казахстане

Выпускнікі школ маюць права бясплатнага праезду ў мінскім метро да 12 чэрвеня



Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінскага метрапалітэна.

Вучні 11-х класаў маюць права бясплатнага праезду ў метрапалітэне да 12 чэрвеня ўключна, гэта значыць да моманту заканчэння здачы выпускных экзаменаў і выключэння іх з устаноў адукацыі.

Па-ранейшаму права бясплатнага праезду ў метрапалітэне прадастаўляецца навучэнцам і выхаванцам устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі горада на аснове электроннай карткі навучэнца або даведкі з бягучым тэрмінам дзеяння.

У сувязі з заканчэннем навучальнага года гэтыя дакументы патрабуюць абнаўлення.

Акрамя таго, неабходна абнавіць даведкі для праезду з 1 ліпеня да 31 жніўня навучэнцам, якія ў летні перыяд задзейнічаны ў рэалізацыі праграм дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, праграм выхавання і аздараўлення, а таксама прымаюць удзел у буйнамаштабных масавых мерапрыемствах.

2 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/50/35744
Текущая дата: 17.05.2024