Белорусский портал в Казахстане

Выпускны баль для замежных студэнтаў пройдзе ў БДУ 23 чэрвеня



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

Урачысты выпускны баль для студэнтаў - грамадзян замежных дзяржаў пачнецца ў 17.00 у Ліцэі Белдзяржуніверсітэта.

У гэтым годзе дыпломы атрымаюць 465 студэнтаў. Таксама ўшаноўваць будуць замежных магістрантаў - 165 выпускнікоў і 15 аспірантаў.

Адной з галоўных падзей вечара стане ўзнагароджанне 37 выпускнікоў граматамі і значкамі з лагатыпам ВНУ за выдатную вучобу.

Працягне ўрачыстасць святочная канцэртна-забаўляльная праграма. Яна ўключае віктарыну і розыгрышы, групавыя сэлфі ў фотазоне і дыскатэку. Выступіць спявачка Гюнеш.

Плануецца, што сярод ганаровых гасцей святочнага вечара будуць прадстаўнікі дыпламатычных місій Азербайджана, Грузіі, Таджыкістана, Узбекістана, КНР, Турцыі, Сербіі.

Звязда, 18 чэрвеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/50/35980
Текущая дата: 21.05.2024