Белорусский портал в Казахстане

Беларуская мова ў сярэдняй школе дадаткова вывучаецца праз факультатывы



Аб гэтым паведаміла 17 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Ірына Булаўкіна.

Паводле яе слоў, акрамя абавязковага вывучэння прадмета, у агульнаадукацыйнай школе ёсць магчымасць вывучаць беларускую мову праз факультатыўныя заняткі. Міністэрствам адукацыі распрацавана і зацверджана больш за 40 праграм факультатыўных заняткаў.

Пачынаючы з 2012 года Міністэрства адукацыі Беларусі высвятляе патрэбнасць жадаючых вывучаць прадмет "Гісторыя Беларусі" ў школах з рускай мовай навучання на беларускай мове.

Гэта ўлічваецца пры фарміраванні тыражу неабходных падручнікаў.

Акрамя таго, на партале Нацыянальнага інстытута адукацыі выстаўлены новыя падручнікі для навучэнцаў і навукова-метадычная літаратура для настаўнікаў як па рускай, так і беларускай мове.

Спецыяліст таксама дадала, што для вучняў сярэдняй агульнаадукацыйнай школы кожны год праводзіцца рэспубліканская алімпіяда па вучэбных прадметах, у тым ліку па беларускай мове і конкурс даследчых работ вучняў.

17 лютага 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/50/38702
Текущая дата: 27.12.2024