Белорусский портал в Казахстане

Студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі падораць мінчанкам "Музыку вясны"



Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.

У праграме выступленні вакалістаў Андрэя Логвінава і лаўрэата рэспубліканскіх конкурсаў Уладзіслава Вітушкі (клас народнага артыста Беларусі дацэнта П.В.Рыдзігера), Самары Хасун і лаўрэата рэспубліканскіх конкурсаў Яўгеніі Крохінай (клас загадчыцы кафедры спеваў Т.М.Цыбульскай), студэнтаў аркестравага факультэта Дар`і Бабко (саксафон, клас выкладчыка Г.І.Казадоя), аркестра баянаў і акардэонаў факультэта народных інструментаў (дырыжор - Віталь Грышчанка).

Канцэрты рэспубліканскай акцыі "Беларусь, я люблю цябе" будуць праходзіць у грамадска-гандлёвым цэнтры "Сталіца" кожны тыдзень па суботах з 14.00 па 16.00 да 7 мая бягучага года.

Плануюцца выступленні выканаўцаў і творчых калектываў устаноў адукацыі ў сферы культуры рэспубліканскага падпарадкавання, горада Мінска і Мінскай вобласці. Увазе гледачоў будуць прапанаваны выступленні лепшых калектываў і прадстаўнікоў таленавітай моладзі ўстаноў адукацыі: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў, Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І.Глінкі, Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Сярод тых, хто выступае, - лаўрэаты міжнародных конкурсаў, лаўрэаты і стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. У канцэртах прагучаць творы беларускіх і замежных аўтараў. Арганізатары праекта Міністэрства культуры Беларусі, Мінгарвыканкам, Мінаблвыканкам, ДУ "Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама".

5 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/51/34602
Текущая дата: 19.05.2024