Белорусский портал в Казахстане

Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі назначаны 94 маладым вучоным



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 19 снежня падпісаў распараджэнне нумар 210рп "Аб назначэнні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2017 год".  

Стыпендыі назначаны 94 маладым вучоным, у тым ліку 5 дактарам навук ва ўзросце да 45 гадоў, 49 кандыдатам навук ва ўзросце да 35 гадоў і 40 маладым вучоным без ступені ва ўзросце да 30 гадоў.

Сярод іх прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, фармацэўтычных, аграрных, ветэрынарных, юрыдычных, сацыяльных і гуманітарных навук.

Навуковыя дасягненні стыпендыятаў па прыярытэтных напрамках фундаментальных і прыкладных даследаванняў знайшлі практычнае прымяненне ў дзейнасці прадпрыемстваў галін эканомікі і ўстаноў сацыяльнай сферы Беларусі. Навізна даследаванняў пацверджана публікацыямі ў вядучых айчынных і замежных навуковых часопісах, па многіх распрацоўках атрыманы патэнты на вынаходствы.

Прыняцце распараджэння Прэзідэнта Беларусі з`яўляецца сведчаннем падтрымкі дзяржавай таленавітых маладых вучоных і развіцця навуковага патэнцыялу краіны.

19 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/51/38056
Текущая дата: 27.12.2024