З 15 да 17 гадзін на пляцоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі пройдзе другая ў гісторыі мінскай міліцыі маштабная акцыя ГУУС Мінгарвыканкама “Служыць закону - прызванне і жыццёвае крэда”.
Мерапрыемства праводзіцца з мэтай папулярызацыі службы ў органах унутраных спраў і прыцягнення на навучанне ў міліцэйскія ВНУ.
Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, у гэты дзень госці змогуць атрымаць інфармацыю пра службу ў міліцыі і пра паступленне ў міліцэйскія ВНУ, даведацца аб сацыяльных ільготах і гарантыях для супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, асаблівасцях праходжання службы, пра задачы кожнага падраздзялення.
Свята дапоўняць музычныя падарункі аркестра ГУУС і выканаўцаў беларускай эстрады, паказальныя выступленні байцоў мінскага АМАПа і выстава аўтамабільнай тэхнікі і зброі, што знаходзяцца на ўзбраенні міліцыі, а таксама праца экспертаў-крыміналістаў, супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі і многае іншае.
Таксама будуць арганізаваныя спартыўныя конкурсы, пераможцаў і ўдзельнікаў якіх чакаюць памятныя падарункі і сувеніры.
Традыцыйна кожны ахвотны зможа пакаштаваць сапраўдную салдацкую кашу і гарбату з палявой кухні.
Традыцыйна кожны ахвотны зможа пакаштаваць сапраўдную салдацкую кашу і гарбату з палявой кухні.
Сяргей Расолька
Звязда, 28 верасня 2016
Звязда, 28 верасня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/52/37065
Текущая дата: 15.11.2024