Белорусский портал в Казахстане

Рашэнні аб аптымізацыі школ і дашкольных устаноў павінны тлумачыцца насельніцтву на месцах



Аб гэтым заявіла 20 кастрычніка намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Наталля Качанава на семінары-нарадзе па сацыяльных пытаннях з удзелам намеснікаў старшынь раённых і гарадскіх выканкамаў Мінскай вобласці.

"Калі вы прымаеце рашэнне закрываць нейкую школу або дзіцячую дашкольную ўстанову, то перш, чым закрыць, добра адпрацуйце гэта пытанне з насельніцтвам, - адзначыла Наталля Качанава. - Вы павінны выехаць на месца 10 разоў, растлумачыць, паказаць, расказаць усё людзям, і яны ўсё зразумеюць. Паколькі недзе такія ўстановы закрываюцца, а недзе будуюцца і адкрываюцца новыя".

У сваю чаргу міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, агучваючы даклад па пытаннях развіцця ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці, звярнуў увагу на якасць навучання ў гімназіях, пытанні падрыхтоўкі кадраў ва ўстановах прафтэхадукацыі ў адпаведнасці з патрэбнасцямі эканомікі рэгіёна. Міністр таксама спыніўся на выхаваўча-сацыяльных пытаннях, расказаў аб напаўняльнасці класаў у школах.

20 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/52/37346
Текущая дата: 27.12.2024