Белорусский портал в Казахстане

Міжнародная школа гісторыкаў будзе арганізавана ў Мінску 17-27 чэрвеня



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД.

Міжнародная школа гісторыкаў, прысвечаная 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, будзе арганізавана ў Мінску з 17 па 27 чэрвеня. Яе тэма - "Савецкі Саюз у Другой сусветнай вайне: актуальныя праблемы гісторыі і гістарычнай памяці".

У рабоце школы прымуць удзел каля 70 маладых вучоных і выкладчыкаў, якія прадстаўляюць акадэмічныя і адукацыйныя ўстановы гістарычнага профілю практычна ўсіх краін СНД. "Семінары і круглыя сталы, запланаваныя ў рамках школы, будуць садзейнічаць удзелу ў дыскусіі маладых гісторыкаў", - адзначылі ў прэс-службе. Па выніках мерапрыемства запланавана выданне зборніка матэрыялаў, у якім будуць апублікаваны тэксты лекцый і тэзісы выступленняў.

Школа пройдзе на базе Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пры арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы Інстытута ўсеагульнай гісторыі Расійскай акадэміі навук, Міжнароднай асацыяцыі інстытутаў гісторыі краін СНД, Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД, Міністэрства адукацыі і навукі Расіі і Дзяржаўнага акадэмічнага ўніверсітэта гуманітарных навук.

11 чэрвеня 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/53/31431
Текущая дата: 19.05.2024