Белорусский портал в Казахстане

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт заняў 673-е месца сярод вядучых ВНУ свету



Апублікавана чарговая рэдакцыя Сусветнага вебаметрычнага рэйтынгу ўніверсітэтаў Webometrics Ranking of World Universities. Было прааналізавана 22 тыс. Вышэйшых навучальных устаноў.

Гэты рэйтынг адзінаццаць гадоў складаецца іспанскай даследчай лабараторыяй Laboratorio de Internet і абнаўляецца два разы ў год: у студзені і ліпені. Як правіла, ранжыруюцца вышэйшыя навучальныя ўстановы па чатырох паказчыках: «уплыў», «прысутнасць», «адкрытасць» і «якасць».

Сярод краін СНД беларуская ВНУ стабільна ўваходзіць у пяцёрку лепшых, саступіўшы толькі чатыром расійскім універсітэтам: Маскоўскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя М.В. Ламаносава, Новасібірскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту, Санкт-Пецярбургскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту і Нацыянальнаму даследчаму ядзернаму ўніверсітэту МІФІ.

Сярод беларускіх ВНУ БДУ захоўвае першынство. На другім месцы знаходзіцца Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, які размясціўся ў агульным рэйтынгу на 1.973-м радку. Замыкае тройку лідараў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы, які заняў 2.154-ю пазіцыю.

Звязда, 6 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/55/27012
Текущая дата: 19.05.2024