Белорусский портал в Казахстане

Уступныя іспыты ў 5-я класы гімназій пройдуць у Беларусі 2-10 чэрвеня



Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Беларусі Юлія Барадун.

Прыём на конкурснай аснове ў 5-я класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў, гіназій - каледжаў мастацтваў пройдзе з 2 па 10 чэрвеня.

Кантрольныя лічбы прыёму будуць зацверджаны да 10 красавіка.

Для дзяцей, якія хочуць паступіць у гімназіі, гімназіі-інтэрнаты, будуць праведзены тры ўступныя іспыты: па беларускай і рускай мовах і матэматыцы. А жадаючыя паступіць у гімназіі - каледжы мастацтваў таксама праходзяць праверку здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва.

Уступныя іспыты па рускай мове пройдуць 2 чэрвеня (дыктант), матэматыцы - 4 чэрвеня (кантрольная работа), беларускай мове - 7 чэрвеня (дыктант). 9 чэрвеня адбудзецца праверка здольнасцей па асобных відах мастацтва: у галіне музычна-харавога і музычна-інструментальнага мастацтва - пытанні па сальфеджыа і ігра на музычным інструменце; у галіне выяўленчага мастацтва - малюнак, жывапіс, кампазіцыя; у галіне тэатральнага мастацтва - выкананне вершаванага твора, эцюда на вызначаную тэму, танца; у галіне харэаграфічнага мастацтва - выкананне класічнага і народнага танцаў.

Пачатак усіх іспытаў - у 11.00. Рэзервовы дзень для тых, хто па ўважлівых прычынах не змог з`явіцца на ўступныя іспыты, - 10 чэрвеня.

Тэксты і заданні для ўступных іспытаў, у тым ліку ў рэзервовы дзень, будуць аб`яўлены па тэлебачанні і радыё. Праверка і ацэньванне пісьмовых работ вучняў па беларускай і рускай мовах ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з Нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў агульнаадукацыйных устаноў па вучэбных прадметах (дакумент размешчаны на партале edu.gov.by).

"У сувязі з тым што мэтай правядзення iспытаў пры паступленнi ў пятыя класы гімназій з`яўляецца выяўленне найбольш падрыхтаваных вучняў, зборнікі заданняў па вучэбным прадмеце "Матэматыка" складаюцца з кантрольных работ з трэцяга па пяты ўзровень складанасці. Кантрольныя работы ацэньваюцца па адзіных крытэрыях ва ўсіх гімназіях", - адзначыла Юлія Ваніна.

Пры прыёме ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаты, гімназіі - каледжы мастацтваў улічваюцца як вынікі ўступных іспытаў па вучэбных прадметах, так і гадавыя адзнакі па іх.

Пры аднолькавай колькасці балаў (сума балаў па выніках уступных іспытаў і гадавых адзнак) пераважнае права на залічэнне ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаты маюць вучні з больш высокім сярэднім балам гадавых адзнак за 4-ы клас, а ў гімназіі-каледжы мастацтваў - асобы з больш высокім узроўнем здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва.

Калі дзіця не паступіць у гімназію, гімназію - каледж мастацтваў, дзе атрымала пачатковую адукацыю, яно можа прадоўжыць навучанне ва ўстанове адукацыі па месцы жыхарства або ў іншай установе адукацыі, якая рэалізуе адукацыйную праграму базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі, у мэтах забеспячэння прадаўжэння вывучэння той замежнай мовы, якую яно вывучала ў 3-4-м класах.

1 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/55/34614
Текущая дата: 15.11.2024