Белорусский портал в Казахстане

Незалежную экспертызу ацэнкі ведаў школьнікаў плануецца ўвесці ў Беларусі



Незалежную экспертызу ацэнкі ведаў школьнікаў плануецца ўвесці ў Беларусі праз некалькі гадоў, паведаміў 30 чэрвеня міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.

"Мы рыхтуемся да незалежнай экспертызы ведаў (у школах.), - сказаў міністр. - У гэтым годзе правялі ўжо эксперыменты ў некаторых школах. У нас былі такія незалежныя экзамены. У выніку праз некалькі гадоў мы прыйдзем да таго, што незалежная экспертыза будзе і ў дзявятым класе, і ў адзінаццатым".

Пры гэтым Міхаіл Жураўкоў адзначыў, што ўвядзенне такой экспертызы - няпростае пытанне. Неабходна даць магчымасць падрыхтавацца да гэтага і педагагічным калектывам, і школьнікам.

Цяпер у Беларусі распрацоўваецца адпаведная канцэпцыя.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці змогуць настаўнікі завышаць ацэнкі, калі такую экспертызу ўвядуць у школах, міністр падкрэсліў: "Гэта будзе немагчыма".

30 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/55/36141
Текущая дата: 28.12.2024