Аб гэтым паведаміла намеснік загадчыцы кафедры тэхналогіі прадукцыі грамадскага харчавання і мясапрадуктаў Магілёўскага дзяржуніверсітэта харчавання Вольга Мацыкава.
Беларускія дранікі ўдастоены Гран-пры на ўсерасійскім конкурсе з міжнародным удзелам "Лепшы тэхнолаг грамадскага харчавання - 2015" у Казані.
Галоўны прыз заваявала студэнтка 4-га курса Магілёўскага дзяржуніверсітэта харчавання Хрысціна Краўчанка з праектам "Дранікі - кулінарны брэнд Беларусі". Яна ўразіла прадстаўнічае журы арыгінальнасцю дызайну, нестандартным афармленнем і падачай традыцыйнай беларускай стравы, а таксама яе выдатным смакам.
У конкурсе прынялі ўдзел 43 студэнты вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Расіі, Беларусі і Казахстана. "Удзел у такіх конкурсах для нашых студэнтаў - гэта дадатковая магчымасць павышэння цікавасці да выбранай прафесіі, ажыццяўленне сувязі тэорыі з практыкай, выхаванне імкнення да дасягнення высокіх вынікаў пры атрыманні прафесіі, а таксама развіццё творчых здольнасцей будучых спецыялістаў", - адзначыла Вольга Мацыкава.
Паводле яе слоў, цяпер ва ўніверсітэце рыхтуюць студэнта 3-га курса Мікіту Цвяткова да маладзёжнага чэмпіянату свету WorldSkills па кампетэнцыі "Кулінарнае майстэрства", які ў гэтым годзе будзе праходзіць у Бразіліі. Ён таксама будзе прадстаўляць Беларусь на чэмпіянаце СНД 16-18 мая ў Казані.
5 траўня 2015, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА
5 траўня 2015, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/57/30863
Текущая дата: 15.11.2024