Сёлета на цэнтральнае тэставаньне ў Беларусі зарэгістраваліся крыху больш за 100 тысяч абітурыентаў.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі, самым масавым прадметам ЦТ традыцыйна стала руская мова, якую плянуюць здаваць 77 287 чалавек.
На цэнтральнае тэставаньне па беларускай мове, якое пройдзе 14 чэрвеня, зарэгістраваліся 24 020 абітурыентаў.
Матэматыку будуць здаваць 52 266 чалавек; фізыку — 28 775; ангельскую мову — 23 336; нямецкую мову — 3.808; францускую мову — 788, гішпанскую мову — 185, кітайскую мову — 10.
Рэгістрацыя на ўдзел у ЦТ завяршылася 1 чэрвеня. Тэсты будуць праводзіцца з 14 па 27 чэрвеня, рэзэрвовы дзень — 2 ліпеня.
Сёлета ў пералік уступных іспытаў упершыню ўведзена кітайская мова.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/57/31215
Текущая дата: 15.11.2024