Такое меркаванне выказаў сёння дырэктар дзяржаўнай установы "Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій" Валерый Цапкала ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.
"У Беларусі няма вялікай колькасці карысных выкапняў, нафты або газу. Мы не можам канкурыраваць з іншымі краінамі ў гэтым. Адзін з рэсурсаў, які можна выкарыстоўваць у міжнароднай канкурэнтнай барацьбе, - наша адукацыя. Таму асноўная дзейнасць Парка высокіх тэхналогій накіравана на тое, каб даваць маладым людзям веды: як стварыць кампанію, як абараніць правы інтэлектуальнай уласнасці, як рабіць маркетынг, як прыцягваць інвестыцыі. Мы і гаворым аб тым, што Парк высокіх тэхналогій - гэта прататып эканомікі ведаў", - сказаў Валерый Цапкала.
20 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
20 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/58/30183
Текущая дата: 27.12.2024