Такое меркаванне выказаў міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка.
Міністр прымае ўдзел у рэспубліканскім семінары па актуальных пытаннях бяспечнай жыццядзейнасці выхаванцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі ў Магілёве.
Перш чым пачынаць гэту сумесную работу, быў праведзены аналіз вопыту за мяжой, адзначыў Уладзімір Вашчанка. Напрыклад, у некаторых краінах навучаюць дзяцей асновам бяспечнай жыццядзейнасці з трохгадовага ўзросту. "Мы яшчэ раз пераканаліся ў тым, што навучанне трэба пачынаць з ранняга ўзросту: дзіцячага сада, потым школы і далей - у сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай навучальных установах", - лічыць міністр.
На яго думку, галоўная задача - сфарміраваць у насельніцтва краіны (пачынаючы з ранняга ўзросту) разуменне таго, да чаго можа прывесці бесклапотнасць. "Мы рады, што работнікі сферы адукацыі знайшлі сучасныя метады і прыёмы работы з дзецьмі і навучэнцамі, узаемадзеяння з іх бацькамі ў плане пабудовы бяспечнай жыццядзейнасці, і глыбока ўпэўнены, што гэта правільная работа, якая ў самым блізкім будучым дасць сур`ёзныя вынікі", - упэўнены Уладзімір Вашчанка.
Эфектыўнасць такой сумеснай работы пацвярджае і статыстыка. Параўнальны аналіз чатырох гадоў і трох месяцаў папярэдняй пяцігодкі (2006 - 2010 гады) і бягучай паказвае, што колькасць пажараў з 41 тыс. скарацілася да 31 тыс. У мінулай пяцігодцы за названы перыяд загінулі 4,7 тыс. чалавек - з іх 147 дзяцей, за гэту пяцігодку - 3,7 тыс. чалавек і 70 дзяцей. "Гэта значыць, па дзецях зніжэнне гібелі на пажарах скарацілася больш чым у два разы. Гэта таксама вынікі сумеснай работы, а калі мы будзем укараняць больш шырока новыя методыкі, напрацаваныя тэхналогіі, то і вынік будзе больш важкі", - рэзюмаваў ён.
Як прыклад міністр прывёў дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці нумар 1 Магілёва, які ён наведаў напярэдадні семінара. "Аб такім узроўні бяспекі, які створаны там, можна толькі марыць. Гэты вопыт трэба распаўсюджваць. Гэта сведчыць аб тым, што там, дзе ёсць адказны кіраўнік, узаемаразуменне, сумесная работа ўсіх, у тым ліку органаў мясцовай улады і міністэрстваў, ёсць парадак і вынік", - сказаў міністр. Разам з тым, заўважыў Уладзімір Вашчанка, праблемныя пытанні, зразумела, яшчэ ўзнікаюць, але іх становіцца ўсё менш і менш дзякуючы вось такой зладжанай рабоце. "І я ўпэўнены, што сённяшняе мерапрыемства вельмі патрэбнае і важнае, яно дасць плён, - выказаў упэўненасць ён.- Мы плануем прадставіць вынікі праведзенай работы прэм`ер-міністру, выслухаць яго пажаданні і прапановы, каб прадоўжыць гэту работу на больш сістэмнай і прадметнай аснове і дабівацца яшчэ больш значных вынікаў".
4 чэрвеня 2015, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА
4 чэрвеня 2015, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/58/31280
Текущая дата: 27.12.2024