Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.
У мерапрыемствах летняй школы "Адкрытага ўніверсітэта "Сколкава" для маладых вучоных, якая будзе працаваць з 28 чэрвеня па 3 ліпеня ў Маскве, возьмуць удзел 10 прадстаўнікоў Беларусі.
У іх ліку аспіранты, выкладчыкі і навуковыя супрацоўнікі па медыцынскай і аграрнай тэматыцы, у сферу інтарэсаў якіх уваходзіць інавацыйны маркетынг, камерцыялізацыя навуковых даследаванняў і інавацыйныя тэхналогіі бізнесу.
Як зазначыла прэс-служба, "сёлета летняя школа "Навука як бізнес" аб`яднае таленавітых маладых даследчыкаў Расіі і іншых дзяржаў СНД, зацікаўленых у сеткавым узаемадзеянні, стварэнні міждысцыплінарных каманд і праектаў, папулярызацыі навуковай і інавацыйнай дзейнасці. Гэты праект з`яўляецца важным этапам у стварэнні і развіцці кіраўніцкага кадравага рэзерву акадэмічнай і прыкладной навукі краін СНД".
У праграме школы: лекцыі, семінары, мазгавыя штурмы, майстар-класы, гульні, дыскусіі, прагляды фільмаў, абарона праектаў.
Удзельнікі пазнаёмяцца з ключавымі гульцамі навуковай і інавацыйнай экасістэмы (дзяржаўныя структуры, фонды, глабальныя карпарацыі, універсітэты), асвояць інструменты і мадэлі камерцыялізацыі вынікаў навуковых даследаванняў, абмяркуюць найбольш перспектыўныя і запатрабаваныя тэмы для нацыянальнай даследчай і інавацыйнай сістэмы Расіі і СНД. Дзевяць каманд, сфарміраваных па геаграфічнай прыкмеце, будуць працаваць над праектам рэгіянальнай адукацыйнай праграмы па камерцыялізацыі навуковых даследаванняў і стварэнні інавацый. Тая праграма, якая акажацца лепшай па выніках школы, атрымае падтрымку і будзе ажыццёўлена сумесна са "Сколкава" ў адпаведным рэгіёне.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 10 чэрвеня 2015
Мінск, 10 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/58/31466
Текущая дата: 27.12.2024