Белорусский портал в Казахстане

Беларусь займае чацвёртае месца ў свеце па колькасці чалавек, якія атрымліваюць сярэднюю спецыяльную, вышэйшую і паслявузаўскую адукацыю на 10 тыс. жыхароў



Такія даныя ЮНЕСКА прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт.

Беларусь па колькасці людзей, якія атрымліваюць сярэднюю спецыяльную, вышэйшую і паслявузаўскую адукацыю на 10 тыс. чалавек насельніцтва (641 чалавек) займае адно з самых высокіх месц у свеце, уступаючы толькі Рэспубліцы Карэя (699 чалавек), ЗША (683 чалавекі) і Чылі (657 чалавек). Па гэтым паказчыку наша краіна апярэджвае такія развітыя дзяржавы, як Фінляндыя (592 чалавекі), Швецыя (496 чалавек), Нарвегія (495 чалавек), Аўстрыя (461 чалавек), Францыя (374 чалавекі).

Даныя перапісу насельніцтва Беларусі даюць магчымасць лічыць насельніцтва краіны на 100 працэнтаў пісьменным.

У рэспубліцы забяспечаны поўны ахоп дзяцей пачатковай і базавай адукацыяй, сярэдняя адукацыя даступна кожнаму, адзначылі ў Белстаце.

У 2013 годзе расходы дзяржавы на адукацыю склалі Br33,6 трлн, або 18 працэнтаў ад усіх расходаў кансалідаванага бюджэту (у 2005 годзе - 13 працэнтаў). Доля расходаў на адукацыю ў валавым унутраным прадукце рэспублікі склала 5,3 працэнта (у Расіі - 4,3 працэнта, Казахстане - 3,6 працэнта).

8 верасня адзначаецца Міжнародны дзень пісьменнасці. У гэты дзень у 1965 годзе ў Тэгеране адбылося ўрачыстае адкрыццё Сусветнай канферэнцыі міністраў адукацыі. Удзельнікі канферэнцыі прапанавалі ў далейшым восьмы дзень верасня лічыць Днём пісьменнасці і святкаваць яго ва ўсіх краінах. Міжнародны дзень пісьменнасці адзначаюць з 1966 года.

Пісьменнасць - пэўная ступень валодання чалавекам навыкамі чытання і пісьма ў адпаведнасці з граматычнымі нормамі роднай мовы, адзін з базавых паказчыкаў сацыяльна-культурнага развіцця насельніцтва. Паняцце пісьменнасці змянялася гістарычна і пашыралася з ростам грамадскіх патрабаванняў да развіцця чалавека - ад элементарных уменняў чытаць, пісаць, лічыць да валодання мінімумам грамадска неабходных ведаў і навыкаў (функцыянальная пісьменнасць). Пісьменнасць з`яўляецца адным з правоў чалавека і асновай для яго бесперапыннага навучання.

2 верасня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/59/27443
Текущая дата: 27.12.2024