Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі падтрымаў прапанову выкладчыкаў, каб выпускнікі педагагічных класаў паступалі ў педагагічныя ВНУ без конкурсу



Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 21 лістапада ў час семінара са студэнтамі, выкладчыкамі і выпускнікамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка.

"Гэта нармальна. І калі б не было праблем з прыцягненнем абітурыентаў на педагагічныя спецыяльнасці, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Я згодны, таму што тыя дзеці, якія ў школе выбралі для сябе гэты шлях, ідуць свядома. Вельмі добрая ідэя для рашэння".

Рэктар БДПУ Аляксандр Жук пацвердзіў, што такія дзеці сапраўды гатовы да навучання ў педагагічнай ВНУ, паколькі ў многіх з іх моцная падрыхтоўка ў школе, некаторыя паходзяць з педагагічных дынастый.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што неабходна вызначыцца з механізмам прыёму ў ВНУ такіх дзяцей, праводзячы для іх адпаведныя гутаркі або прымаючы па рэкамендацыі педсавета, заверанай ва ўпраўленнях адукацыі, спорту і турызму адміністрацый раёнаў.

Прэзідэнт прапанаваў перанесці гэта і на іншыя ВНУ, у прыватнасці аграрнага, ваеннага профілю. "Трэба сур`ёзна гэтым заняцца", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка таксама лічыць, што такім чынам можна пашырыць мэтавы набор абітурыентаў.

21 лістапада 2014, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/59/28607
Текущая дата: 27.12.2024