Аб гэтым кіраўнік прадстаўніцтва Microsoft у Беларусі Ірына Максімава паведаміла на прэс-канферэнцыі "I Міжнародны адукацыйны форум у Беларусі".
Ірына Максімава адзначыла, што кампанія Microsoft зацікаўлена ў супрацоўніцтве абсалютна з усімі беларускімі ВНУ. У гэтым напрамку пачалася актыўная работа са многімі навучальнымі ўстановамі і інстытутамі Беларусі, такімі як БДУ, БДУІР, МІТСО. "Ужо стартавалі цікавыя ініцыятывы, некаторыя ВНУ падпісалі з намі стратэгічнае пагадненне School Agreement, якое дае магчымасць рэалізоўваць шмат розных праектаў. З часткай ВНУ мы вядзём перагаворы аб адкрыцці IT-Academy", - паведаміла яна.
Арганізацыя IT-Academy, напрыклад, на базе ВНУ, паводле слоў кіраўніка прадстаўніцтва, прадаставіць студэнтам і выкладчыкам магчымасць прайсці курсы выкарыстання тэхналогій, што, безумоўна, будзе садзейнічаць павышэнню іх запатрабаванасці на рынку працы. "Больш таго, гэты праект дасць магчымасць у цэлым павялічыць камп`ютарную адукаванасць насельніцтва, таму што будзе магчымасць запрашаць іх як слухачоў. Тады ВНУ будуць цэнтрам павышэння камп`ютарнай адукацыі, што добра і для беларускага насельніцтва, і для самой ВНУ. Мы ў сваю чаргу гатовы прапанаваць навучальныя матэрыялы, ноу-хау і тэхналогіі", - падкрэсліла кіраўнік прадстаўніцтва кампаніі Microsoft у Беларусі.
На думку эксперта, гэтыя мерапрыемствы дадуць магчымасць не толькі якасна выкарыстоўваць тэхналогіі ў працэсе навучання, але і прадаставяць магчымасць студэнтам вывучаць іх і выкарыстоўваць у далейшым ва ўсіх сферах бізнесу. "Сёння паспяховы бізнес непарыўна звязаны з тым, якім чынам арганізацыя выкарыстоўвае такі важнейшы актыў, як інфармацыйныя тэхналогіі, і наколькі яна можа выкарыстоўваць гэта як сваю канкурэнтную перавагу, - адзначыла Ірына Максімава. - Веданне інфармацыйных тэхналогій не з`яўляецца базавым прадметам, але гэты навык запатрабаваны абсалютна ва ўсіх сферах бізнесу".
Адказваючы на пытанне, ці ёсць у Microsoft інтарэс прыняць удзел у рэалізацыі Канцэпцыі інфарматызацыі сферы адукацыі Рэспублікі Беларусь, разлічанай на перыяд да 2020 года, кіраўнік прадстаўніцтва адзначыла, што сфера адукацыі з`яўляецца для кампаніі стратэгічнай. "У нас ёсць прапановы па даступнасці тэхналогій на камфортных фінансавых умовах для ВНУ, студэнтаў і выкладчыкаў, ёсць магчымасці ствараць умовы для вывучэння гэтых тэхналогій. Мы адкрыты для супрацоўніцтва", - падкрэсліла Ірына Максімава.
7 красавіка 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/60/25706
Текущая дата: 27.12.2024