Белорусский портал в Казахстане

Сенненскай школе - 145 гадоў



Сёлетні год асаблівы для настаўнікаў і вучняў сенненскай сярэдняй школы №1: гэтай установе адукацыі споўнілася 145 гадоў.

Гісторыя школы адлюстроўвае станаўленне і развіццё адукацыі не толькі ўсяго раёна, але і цяперашняй Віцебскай вобласці і Беларусі ў цэлым.

Паводле слоў Людмілы Крыштапенкі, кіраўніка гуртка "Вытокі" сярэдняй школы № 1 горада Сянно імя З.І. Азгура (народны мастак СССР нарадзіўся на Сенненшчыне), першыя, як цяпер кажуць, дзяржаўныя навучальныя агульнаадукацыйныя ўстановы ў заходніх губернях Расійскай імперыі адкрыліся пасля паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. У 1864 годзе ў Сянно стварылі прыходскае вучылішча, а праз год — павятовае. Але да канца ХІХ стагоддзя ў Сянно не было ні адной сярэдняй або прафесійнай адукацыйнай навучальнай установы.

І толькі ў 1867 годзе было створана вышэйшае пачатковае вучылішча. Цікава, што на навучанне, працягласць якога тады складала чатыры гады, прымаліся прадстаўнікі ўсіх саслоўяў. Вучылішча размяшчалася ў прыватных дамах. Сёння ў школе — каля 400 вучняў. Педагагічны калектыў — гэта больш як 50 настаўнікаў, у тым ліку 20 — з вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыяй. У гэтай навучальнай установе не могуць не ганарыцца тым, што за ўсе гады яе існавання яна ўваходзіла ў лік лепшых школ раёна.

Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 9 лютага 2013


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/62/19300
Текущая дата: 15.11.2024